""
close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • НАВІНЫ

  • 29 чэрвеня 2017

    На чале з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраславам Сэлінам у якасці сустаршыні і з удзелам дэлегацыі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча 27 чэрвеня ў Мінску прайшло пасяджэнне Польска-Беларускай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

    Пасля трох гадоў перапынку ў аўторак, 27 чэрвеня, у Мінску прайшло пасяджэнне Польска-Беларускай міжнароднай камісіі па пытаннях культуры. Былі абмеркаваны важнейшыя пытанні культурнага супрацоўніцтва абедзвюх краін. Пасяджэнне прайшло ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

     

     

    Старшынёй беларускай часткі камісіі быў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік. Польска-Беларуская кансультацыйная камісія па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны існуе больш за 20 гадоў, даўжэй за падобныя органы паміж Польшчай і Украінай або Літвой.

     

    Мэтай гэтых кансультацый з’яўляецца стварэнне графіка сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшыя гады ў галіне культуры і гісторыка-культурнай спадчыны. “Гэта вельмі практычныя дамоўленасці, якія датычацца, у прыватнасці, польскіх ваенных пахаванняў і могілак, супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі і архівамі, рэстаўрацыі помнікаў даўніны, культурных мерапрыемстваў, юбілеяў, увекавечання памяці канкрэтных асоб на тэрыторыі Беларусі”, - сказаў журналістам Сэлін.

     

    “Мы ўжо вельмі шмат зрабілі разам у галіне захавання нашай агульнай культурнай спадчыны, яе адраджэння, рэстаўрацыі аб’ектаў. Польшча і Беларусь – гэта дзве дзяржавы, і кожная ідзе сваім шляхам, але ў нас ёсць агульная спадчына, і наш абавязак – клапаціцца аб ёй”, - сказаў Чэрнік. Як ён таксама адзначыў, што, нягледзячы на пэўныя “розніцы ў падыходах”, па пытаннях рэстаўрацыі помнікаў супрацоўніцтва ідзе даволі зладжана.

     

    “Я думаю, што мы шмат ужо зрабілі. Разам з Беларуссю, Украінай, Літвой і Латвіяй мы будзем, у прыватнасці, падаваць заяўку на ўнясенне ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА акта Люблінскай уніі, 450-я гадавіна прыняцця якога прыпадае праз два гады”, - заявіў Сэлін.

    sellin1
    sellin10
    sellin11
    sellin13
    sellin2
    sellin3
    sellin4
    sellin5
    sellin6
    sellin7
    sellin8
    sellin9

    Print Print Share: