""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 4 кастрычніка 2017

    Фільм, створаны па ініцыятыве Інстытута нацыянальнай памяці, паказвае змаганне палякаў за свабоду, з першага дня Другой сусветнай вайны да падзення камунізму ў Еўропе ў 1989 годзе. Фільм паказвае асноўныя моманты і герояў змагання палякаў за свабоду на працягу 50 гадоў.

    Гісторыю прадстаўляе горой, які, з аднаго боку, з’яўляецца сімвалам польскага змагання за свабодную дзяржаву, з другога, у кожнай сцэне ён адсылае нас да гістарычных постацей, такіх як ротмістр Вітальд Пілецкі – адзін са стваральнікаў Тайнай польскай арміі, Ірэна Сэндлер, якая падчас Другой сусветнай вайны выратавала  больш за 2500 габрэйскіх дзяцей, Вітальд Урбановіч – камандзір 303-га дывізіёна. Фільм апавядае таксама пра генерала Станіслава Мачэка – камандуючага 1-й танкавай дывізіяй у перыяд баёў за вызваленне Заходняй Еўропы ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе, Яна Карскага, які першым перадаў саюзнікам рапарт аб Халакосце, Марыяна Рэеўскага  – польскага матэматыка і крыптолага, які раскрыў код “Энегмы”.

     

     

    – Гэтым фільмам мы хацелі пачаць міжнародную адукацыйную акцыю, мэта якой – прадставіць польскую гістарычную перспектыву перыяду 1939–1989 гг. У мяне такое ўражанне, што “Непераможанымі” мы вярнуліся да перспектывы, якая была ў салдат 2-га корпуса генерала Уладзіслава Андэрса, г.зн. да бескампраміснага змагання за свабоду краіны, – гаворыць Адам Хлебовіч, намеснік дырэктара Упраўлення нацыянальнай адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці. – Гэта голас суверэннай дзяржавы, якая выставіла ў гэтай вайне чацвёртую па велічыні армію, мела найбольш ахвяр і адзіная змагалася ў гэтым канфлікце з першага да апошняга дня. Без польскай перспектывы немагчыма поўнасцю зразумець хаду і наступствы Другой сусветнай вайны, – дадае ён.

     

    Пасля фільма гледачоў скіроўваюць на спецыяльна падрыхтаваны сайт, на якім змешчаны факты і лёсы палякаў, прадстаўленых у фільме. Упершыню “Непераможаныя”былі паказаны перад 78-й гадавінай нападзення СССР на Польшчу. Апавядальнік англамоўнай версіі фільма – брытанскі акцёр Шон Бін, польскай – Міраслаў Збраевіч.

     

    Прэс-служба

    Міністэрства замежных спраў

    Print Print Share: