""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 28 верасня 2017

    27 верасня на вайсковых могілках у Даўгінава, 100 км на поўнач ад Мінска, былі з ушанаваннямі пахаваны 5 салдат Корпуса аховы памежжа, загінуўшых у верасні 1939 г., астанкі якіх былі эксгумаваны ў апошнія тыдні.

    Дэвізам салдат КАП было служыць і абараняць,гаварыў падчас урачыстасці намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Якуб Скіба.

     

    Уноч з 16 на 17 верасня салдаты з пагранзаставы Новы Пагост на ўсходняй мяжы II РП гераічна супрацьстаялі перавышаючым сілам ворага, у гэтым баі загінуў камандзір узвода Стэфан Комар і некалькі яго салдат, тых салдат, з якімі мы сёння развітваемся”, – гаварыў Я.Скіба на могілках у Даўгінава Мінскай вобласці. 12 верасня, падчас пошукавых прац польскіх і беларускіх спецыялістаў, недалёка былой пагранзаставы былі знойдзены астанкі пяці вайскоўцаў, загінуўшых у верасні 1939 г.

     

    Урачыстастыя мерапрыемствы ў сераду распачаліся з набажэнства за салдат у прыходскім касцёле ў Даўгінава. Пасля ў суправаджэнні ганаровай варты пагранічнай службы труны з астанкамі польскіх салдат былі перавезены на вайсковыя могілкі. Афіцыйную польскую дэлегацыю, дыпламатаў і салдат пагранічнай службы суправаджала шматлікая група жыхароў Даўгінава. „На ўсходняй мяжы II РП яны змагаліся з бандытызмам, савецкімі дыверсійнымі атрадамі, затрымалі камуністычную рэвалюцыю, якая згодна з планамі савецкіх улад павінна была праз Польшчу распаўсюдзіцца далей па Еўропе”, – гаварыў Я. Скіба пра салдат КАП.

     

    Я. Скіба працытаваў словы прысягі, якую прыносілі салдаты гэтага фарміравання, створанага ў 1924 г., і дадаў, што ў месцах службы яны выконвалі не толькі чыста вайсковыя функцыі, але і дапамагалі мясцовым жыхарам, незалежна ад нацыянальнасці. „Дзейнасць КАП і яго патрыятызм сёння натхняюць і з’яўляюцца ўзорам для польскай пагранічнай службы, прадстащники якой прысутнічаюць сярод нас”, – сказаў Скіба.

     

    У тую ноч салдаты пагранзаставы ў Новым Пагосце несці службу як заўсёды, слухалі навіны з фронту, разважаючы, калі пачнуць змагацца з гітлераўскімі ордамі. Ніхто тады не думаў, што ім не давядзецца ўступіць у такі бой. Яны загінулі ад савецкіх рук там, дзе служылі”,гаварыў намеснік старшыні Інстытута нацыянальнай памяці праф. Кшыштаф Швагжык. Праф. Швагжык падкрэсліў, што ўрачыстасць стала магчымай толькі дзякуючы мясцовым жыхарам, якія – нягледзячы на небяспеку – пахавалі астанкі салдат, а пасля перадавалі памяць пра іх наступным пакаленням, што праз 78 гадоў дазволіла знайсці, эксгумаваць і перапахаваць польскіх салдат. „Нехта паклаў аднаму з нашых салдат у рукі ружанец, напэўна, была прачытана кароткая малітва”, – гаварыў праф. Швагжык. „Падчас эксгумацыі ў аднаго з салдат у руках усё яшчэ быў той самы ружанец з 1939 года”, – дадаў ён.

     

    К. Швагжык падзякаваў мясцовым жыхарам і салдатам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі, якія разам з экспертамі ІНП праводзілі эксгумацыйныя працы. „Сёння мы тут, каб годна развітацца з гэтымі салдатамі, выканаць свой польскі, беларускі, каталіцкі і праваслаўны абавязак”, – гаварыў Швагжык.  

     

    Ва ўрачыстасці на вайсковых могілках у Даўгінава, дзе спачываюць, між іншым, польскія салдаты, якія загінулі падчас вайны з бальшавікамі ў 1920 г., удзельнічалі таксама намеснік галоўнага каменданта пагранічнай службы ген. Томаш Прага, Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, дыпламаты, акрэдытаваныя ў гэтай краіне, і прадстаўнікі мясцовых улад. Малітву за памерлых прачыталі каталіцкі і праваслаўны святары. Пахаванне праходзіла ў суправаджэнні ганаровай роты пагранічнай службы. У канцы аркестр пагранічнай службы выканаў твор “Спі, таварыш”, прагучалі ўрачыстыя залпы салюта.

     

    Хачу падкрэсліць, што ў польскай традыцыігістарычнай і сучаснайвайсковыя могілкі і годнае пахаванне салдат, незалежна ад таго, на чыім баку яны змагаліся, гэта святое. Я рады, што сёння мы разам з беларускімі партнёрамі працягваем гэту традыцыю,гаварыў Пасол Конрад Паўлік, выказваючы падзяку беларускім уладам за супрацоўніцтва, а мясцовым палякам і беларусам, у т.л. мясцовым жыхарам, за дапамогу ў аднаўленні вайсковых могілак.

    pogrzeb1
    pogrzeb10
    pogrzeb11
    pogrzeb12
    pogrzeb13
    pogrzeb14
    pogrzeb15
    pogrzeb16
    pogrzeb17
    pogrzeb18
    pogrzeb20
    pogrzeb21
    pogrzeb22
    pogrzeb23
    pogrzeb24
    pogrzeb25
    pogrzeb26
    pogrzeb27
    pogrzeb28
    pogrzeb29
    pogrzeb3
    pogrzeb30
    pogrzeb31
    pogrzeb32
    pogrzeb4
    pogrzeb5
    pogrzeb6
    pogrzeb7
    pogrzeb8
    pogrzeb9

    Print Print Share: