""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 30 чэрвеня 2017

    Дэлегацыя Камісіі па сувязях з палякамі за мяжой Сейма Рэспублікі Польшча на чале са старшынёй Ганнай Шміт-Радзевіч 28-29 чэрвеня наведала з візітам Гродна і Гродзеншчыну.

    У склад дэлегацыі ўвайшло 11 дэпутатаў,якіх суправаджаў Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік і Генеральны консул у г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк. Мэтай візіту было азнаямленне з сітуацыяй польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, размова на гэту тэму з мясцовымі ўладамі і прадстаўнікамі польскай дыяспары.

     

    У сераду дэлегацыя сустрэлася ў Гродна з кіраўніцтвам Саюза палякаў Беларусі і ГА “Польска мацеж школьна”, з якімі гаврка ішла пераважна пра сітуацыю з польскімі школамі ў Беларусі і навучанне польскай мове.

     

    Адбылася сустрэча з Мітрапалітам Гродзенскім, епіскапам Аляксандрам Кашкевічам, дэпутаты ўсклалі кветкі да помніка Элізы Ажэшка, мемарыяла Абаронцаў Гродна і на колішніх гарнізонных могілках, дзе знаходзяцца магілы польскіх салдат і Катынскі крыж.

     

    У чацвер адбылася сустрэча дэлегацыя з уладамі Гродна і Гродзенскай вобласці, падчас якой абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, асабліва ў кантэксце трансгранічнага ўзаемадзеяння і сітуацыі з дыяспарай. Польскія парламентарыі наведалі таксама месцы памяці на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

     

    „Размовы з уладамі можна лічыць удалымі, паколькі мы дакладна прадставілі нашы патрабаванні і пачулі дэкларацыю таго, што будуць шукацца станоўчыя рашэнні на лакальным узроўні”, – падсумавала візіт Ганна Шміт-Радзевіч.

    komisja7
    komisja8
    komisja9
    komisja6
    komisja1
    komisja10
    komisja11
    komisja12
    komisja13
    komisja14
    komisja15
    komisja16
    komisja17
    komisja18
    komisja2
    komisja3
    komisja4
    komisja5
    komisja6

    Print Print Share: