""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 5 кастрычніка 2017

    Пасол Конрад Паўлік і дэлегацыя Саюза сельскіх гмін Падляшскага ваяводства наведалі мануфактуру хлеба і павідла ў Камарова, стварэнне якой было прафінансавана са сродкаў Польскай дапамогі ў рамках г.зв. малых грантаў Пасольства Польшчы ў Беларусі.

    – Створана не толькі сучаснае прадпрыемства, працоўныя месцы, але і з'явілася цікавая прапанова і аб'ект: для жыхароў рэгіёна і турыстаў, – сказаў Пасол Паўлік. – Мы рады таксама, што адкрыццё сучаснага прадпрыемства дапамагае ў аднаўленні старых гістарычных будынкаў. Гэта стварае новыя магчымасці для Камарова і рэгіёна, а таксама нашец на больш інтэнсіўнае развіццё.

     

    Сустрэча стала нагодай для абмеркавання далейшага супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі партнёрамі – органамі самакіравання. У мерапрыемствах у Камарова прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых улад і дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Скакун, які выказаў Польшчы ўдзячнасць за актыўны ўдзел у такога роду праектах, а таксама павелічэнне памеру сродкаў на супрацоўніцтва з мэтай развіцця з Беларуссю.

     

    Дэлегацыя Саюза сельскіх гмін Падляшскага ваяводства пад кіраўніцтвам старшыні праўлення Міраслава Леха наведала Беларусь 1-6 кастрычніка. Саюз сельскіх гмін Падляшскага ваяводства – гэта адно з найбольш буйных аб’яднанняў сельскіх гмін у Польшчы, якое прадстаўляе 96 гмін Падляшскага ваяводства, дзе жыве каля 600 тыс. жыхароў. Сёлетні побыт Саюза сельскіх гмін (папярэдні быў год таму) прадугледжваў візіты і перамовы аб супрацоўніцтве на Піншчыне, у Мінску і Мінскай вобласці, Міёрах і Браславе.

     

    У Малоткавічах пад Пінскам дэлегацыя з Падляшша разам з прадстаўнікамі МЗС Польшчы і Пасольства Польшчы ў Беларусі, якія іх суправаджалі, пазнаёмілася з выкананнем прац у рамках праекта стварэння сацыяльнага прадпрыемства для людзей з інтэлектуальнай адсталасцю ў Беларусі – сумеснага праекта Саюза сельскіх гмін Падляшскага ваяводства і Малоткавіцкай дапаможнай школы-інтэрната, фінансаванага са сродкаў праграмы “Польская дапамога”.

    komarowo1
    komarowo10
    komarowo11
    komarowo12
    komarowo2
    komarowo3
    komarowo4
    komarowo5
    komarowo6
    komarowo7
    komarowo8
    komarowo9

    Print Print Share: