""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 9 кастрычніка 2017

    У Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў суботу 7 кастрычніка адбыўся канцэрт „Легенды сучаснай класікі”, падчас якога беларускія музыканты і польскія салісты выканалі „Сем брам Іерусаліма”, дырыжор – выдатны польскі кампазітар Кшыштаф Пендэрэцкі.

    Канцэрт адбыўся у рамках Міжнароднага фестывалю імя Юрыя Башмета ў Мінску як частка міжнароднага святкавання 100-годдзя вяртання Польшчай незалежнасці „Незалежная”.

     

    У першай частцы Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі і піяніст Расціслаў Крэмер (мастацкі дырэктар фестывалю) выканалі канцэрт для фартэпіяна з аркестрам „Уваскрэсенне”, дырыжор – Мацей Творэк, у другой частцы – дырыжыраваў сам маэстра – прагучаў славуты канцэрт „Сем брам Іерусаліма”. Акрамя аркестра яго выконвалі два беларускія хары і польскія салісты.

    Прагучалі таксама славутыя тубафоны – інструменты, зробленыя з труб з нізкім гучаннем, якія былі створаны спецыяльна для гэтай кампазіцыі. Канцэрт „Сем брам Іерусаліма” – гэта манументальны твор Пендэрэцкага, канцэрт, напісаны па заказе ўлад Іерусаліма з нагоды 3000-годдзя гэтага горада і ўпершыню прадстаўлены ў 1997 г.

     

    Канцэрт быў успрыняты з вялікім энтузіязмам – зала філармоніі была поўнай, а рэакцыя слухачоў, як акрэслілі польскія артысты, – незвычайнай. „Бог, напэўна, вельмі любіць Польшчу, раз даў ёй такога сына”, – сказала падчас сустрэчы з маэстра і артыстамі пасля канцэрта намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга. „Гэта вельмі важная для Беларусі падзея і вялікі гонар для нашага аркестра, нашых хароў мець магчымасць стаяць на сцэне разам з вялікім кампазітарам нашага часу”, – дадала яна.

     

    „Галоўнае, што мы разам і можам сумесна арганізаваць такое цудоўнае мерапрыемства. Гэта важны сігнал не толькі для слухачоў, але і для нашых грамадстваў”, – сказаў Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

     

    „Гэта для нас усіх вельмі важны вечар. Аркестр іграў цудоўна, і цудоўна выступілі хары. Я была шчыра ўзрушана. Гэта важна для мяне, але яшчэ больш важна для майго мужа, – сказала, выступаючы ад імя мужа і свайго ўласнага, жонка маэстра Эльжбета Пендэрэцкая. Канцэрт Кшыштафа Пендэрэцкага быў арганізаваны пры падтрымцы міністэрстваў культуры Польшчы і Беларусі, Інстытута імя Адама Міцкевіча, Польскага інстытута ў Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча.

    penderecki4
    penderecki5
    penderecki6
    penderecki1
    penderecki2
    penderecki3

    Print Print Share: