""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 9 верасня 2019

    Восьмае Нацыянальнае чытанне адбылося ў суботу, 7 верасня, у Доме дружбы ў Мінску. Палякі і беларусы разам чыталі полькія навелы ў рамках міжнароднага мерапрыемства пад патранатам прэзідэнта Польшчы.

    „Гэта папулярызацыя польскай літаратуры, а таксама чытання ў эпоху гаджэтаў і новых тэхналогій”, – гаварылі ўдзельнікі сустрэчы. „Мы бачым вялікую зацікаўленасць польскай літаратурай у Мінску, сярод людзей, якія цікавяцца польскай мовай і культурай, а вялікая колькасць наведвальнікаў сведчыць пра тое, што гэта ўдалая ініцыятыва”, – сказаў дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпінскі, які арганізаваў мерапрыемства. „Выбар навел, якія мы не толькі чытаем, але і ставім на сцэне, – гэта выдатны матэрыял, і пазнавальны, і гістарычны, і моўны, бо гэта проста выдатная літаратура”, – дадаў дырэктар.

     

     

    Ужо традыцыйна ў Доме дружбы ў Мінску Нацыянальнае чытанне сабрала шматлікіх прыхільнікаў польскай літаратуры як з ліку палякаў, якія жывуць у беларускай сталіцы, так і саміх беларусаў. Мастацкую частку падрыхтавалі акцёры і музыканты з Мінска. У чытанні традыцыйна пранялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

     

     

    У гэтым годзе Нацыянальнае чытанне папулярызавала полькія навелы. Сярод твораў, якія чыталіся ў Мінску на польскай і беларускай мовах, былі: „Добрая пані” Элізы Ажэшка, „Сава” Генрыка Жавускага, „Катрынка” Баляслава Пруса, „Дым” Марыі Канапніцкай і іншыя творы.

     

    Print Print Share: