""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 11 верасня 2019

    9 верасня, пры каталіцкай парафіі св. Францішка ў Копішчы пад Мінскам адкрыўся інтэграцыйны пакой для дзяцей. Праект быў поўнасцю фінансаваны са сродкаў праграмы “Польская дапамога”.

    Ва ўрачыстым адкрыцці прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Пасол Польшчы Артур Міхальскі і старшыня Бараўлянскага сельсавета Жанна Варабей.

     

    Пакой адкрыты для ўсіх дзяцей: тут, пад наглядам кваліфікаваных спецыялістаў, можна атрымаць дапамогу з урокамі, бавіць вольны час, гуляць і развіваць свае здольнасці, а таксама інтэгравацца з равеснікамі. Дзякуючы магчымасці разам бавіць час і ўдзельнічаць у занятках таксама дзецям-інвалідам і дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі, дзейнасць пакояў пераадольвае сацыяльныя бар’еры і робіць грамадства больш чулым да патрэб, звязаных з сацыяльнай інтэграцыяй. Пакой укамплектаваны сучаснай мэбляй, цацкамі і камп’ютарным абсталяваннем.

     

    Створаная ў папярэднія гады сетка інтэграцыйных пакояў у 2018 годзе дапамагла звыш 600 беларускім дзецям. Акрамя Мінскай вобласці, аналагічныя пакоі адкрыліся ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

    Print Print Share: