""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 9 верасня 2019

    1 верасня 2019 года ў Ракаве пад Мінскам адкрыўся інтэграцыйны пакой для дзяцей, створаны ў рамках праекта “Карытас Польшча”, рэалізаванага са сродкаў праграмы “Польская дапамога”.

    Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Юрый Касабуцкі асвяціў аб’ект, створаны на тэрыторыі і пры мясцовай рымска-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Дамініка.

     

    Ва ўрачыстым адкрыцці аб’екта прымалі ўдзел: дырэктар “Карытас Польшча” ксёндз Марцін Іжыцкі, дырэктар “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (мясцовы партнёр “Карытас Польшча” па рэалізацыі праекта) ксёндз Андрэй Жылевіч, пробашч мясцовай рымска-каталіцкай парафіі Дзмітрый Барыла, прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, святары праваслаўнай і евангелічнай супольнасцей Ракава, і, перш за ўсё, шматлікія жыхары Ракава, дзеці якіх – асноўныя адрасаты створанага аб’екта.

     

    Ракаўскі аб’ект – гэта адзін з васьмі інтэграцыйных пакояў, адкрытых у гэтым годзе ў рамках праекта “Стварэнне і функцыянаванне 8 інтэграцыйных пакояў для дзяцей у Беларусі”, рэалізаванага “Карытас Польшча” на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Чарговы пакой адкрыецца на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў сталіцы – Мінску; астатнія – у Гродзенскай і Віцебскай абласцях (Гродзенская і Віцебская рымска-каталіцкія дыяцэзіі).

    Print Print Share: