""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • STUDY IN POLAND

  •  

     

    В связи с частыми вопросами, касающихся возможности обучения в польских высших учебных заведениях, информируем, что на данный момент Консульский отдел Посольства Республики Польша в Минске не может указать сроки квалификационных экзаменов для кандидатов, а также не может указать документы, необходимые для начала процедуры набора. Эта ситуация является результатом ожидания указаний от учреждений, занимающихся высшим образованием в Польше.  

     

    Информацию о необходимых документах, дате и месте проведения экзаменов будем размещать на сайте Посольства Республики Польша, а также будем сообщать по электронной почте лицам, которые напишут соответствующий  запрос на адрес e-mail: minsk.wk.sekretariat@msz.gov.pl

     

     

     

    Паважанае спадарства,

     

    Вітаем у Польшчы – сучаснай краіне, якая дынамічна развіваецца, з’яўляецца членам Еўрапейскага саюза, дзе адукацыя і навука сапраўды цэняцца. Калі Вы хочаце пазнаёміцца са шматгадовымі і багатымі традыцыямі нашай вышэйшай адукацыі, якія дазваляюць моладзі атрымаць адукацыю, якая прызнаецца ва ўсім свеце, запрашаем вучыцца ў Польшчу.

     

    Польскія ўніверсітэцкія традыцыі належаць да найбольш даўніх у Еўропе. У 1364 годзе кароль Казімір Вялікі заснаваў Кракаўскую акадэмію, зараз – Ягелонскі ўніверсітэт. Сёння наша сістэма вышэйшай адукацыі хутка развіваецца. Польшча займае чацвёртае месца ў Еўропе пасля Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі па колькасці студэнтаў. Агульная колькасць студэнтаў у больш за 400 ВНУ складае амаль 2 млн. Польскія ўніверсітэты – гэта інтэгральная частка Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Яны прапануюць сучасныя спецыяльнасці, праграмы якіх складаюцца на аснове еўрапейскіх кваліфікацыйных рамак. Акрамя таго, аплата для іншаземцаў значна больш прымальная ў параўнанні з іншымі краінамі ЕС.

     

    Польшча актыўна ўдзельнічае ў Балонскім працэсе. Дзякуючы ўвядзенню трох ступеняў вышэйшай адукацыі і Еўрапейскай сістэмы пераводу і накаплення крэдытаў (European Credit Transfer System) іншаземцы, якія вучацца ў Польшчы, могуць без праблем працягваць навучанне ў іншай краіне Еўрасаюза. Замежныя студэнты, якія прыязджаюць у Польшчу, маюць доступ да цікавай і разнастайнай адукацыйнай прапановы, якая адпавядае высокім еўрапейскім стандартам – яны могуць вывучаць медыцыну, біятэхналогіі і інжынерыю, а таксама мастацтва і эканоміку, а іх дыпломы будуць прызнавацца ў Еўропе і свеце.

     

    Запрашаем да выкарыстання вялікіх магчымасцей, якія прапануе Польшча. Прыязджай у Еўрасаюз! Пачні з Польшчы!

     

    З павагай,

     

    Прафесар Лена Калярска-Бабінска

     

    Міністр навукі і вышэйшай адукацыі

     

     

     

    Заахвочваем усіх зацікаўленых навучаннем у Польшчы пазнаёміцца з цікавымі прапановамі ВНУ на сайтах

     

     

    www.go-poland.pl і www.wybierzstudia.nauka.gov.pl

     

    Print Print Share: