""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 19 верасня 2013

    20 верасня 2013 г. у 9:30 у будынку пасольства Польшчы на Беларусі з удзелам спадара Лешака Шарэпкі, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, і спадара Яцэка Міхалоўскага, кіраўніка Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, пачнецца польска-беларуская гістарычная канферэнцыя “Да 150-годдзя паўстання 1863 – 1864 гг.”.

    Удзел у канферэнцыі прымуць польскія гісторыкі, якія прадстаўляюць найбольш буйныя навуковыя ўстановы Польшчы: Торунскі ўніверсітэт імя Мікалая Каперніка, Вроцлаўскі ўніверсітэт, Беластоцкі ўніверсітэт; з беларускага боку ў канферэнцыі прымуць удзел гісторыкі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага архіва РБ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і інш.

     

    На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, звязаныя з уплывам  паўстання 1863 – 1864 гг. на польскую і беларускую ваенна-палітычную думку, а таксама з удзелам польскага і беларускага грамадстваў у паўстанні.

    У рамках канферэнцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца прэзентацыя фундаментальнай архіўнай выставы “Mors Sola Victris Gloria Victis – да 150-годдзя паўстання 1863 – 1864 гг.”. Выставу падрыхтаваў  Галоўны архіў старажытных актаў сумесна з Дырэкцыяй Дзяржаўных архіваў і іншымі дзяржаўнымі архівамі Польшчы. Мэта выставы – напомніць пра трагічныя для польскага народа падзеі 1863 – 1864 гг., людзей, якія жылі ў той складаны час, а таксама ўвекавечыць памяць пра барацьбу за незалежнасць палякаў супраць Расіі, якая, хоць і не мела шансаў на перамогу, ахапіла шырокія слаі польскага грамадства.

     

    Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 19 верасня 2013 г. у 18:00.

    Print Print Share: