""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 19 верасня 2019

    У суботу, 14 верасня, Пасол Артур Міхальскі прымаў удзел у міжкультурным форуме “Мастацтва без межаў” у СШ № 22 г. Віцебска ў рамках сёлетняга свята самага вялікага раёна Віцебска “Кастрычніцкі раён збірае сяброў”.

    У форуме, акрамя кіраўніцтва СШ № 22 і дэлегацыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнічалі прадстаўнікі раённых улад горада, школ-сяброў з н.п. Відзы Браслаўскага раёна і Міжнароднай школы спартыўнага майстэрства “Адукацыя і спорт” з Лодзі. Вучні гэтых школ падрыхтавалі багатую мастацкую праграму.

    Дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь наведала таксама адкрыты ў верасні 2017 г. кабінет польскай мовы, прыняла ўдзел у цырымоніі пасадкі дрэў у створанай на тэрыторыі школы Алеі Дружбы, а таксама наведала месца, дзе будуецца інтэграцыйны паркгэта адзін з праектаў з мэтай развіцця, які рэалізуецца на тэрыторыі горада Віцебска ў рамках праграмы “Польская дапамога”.

    Print Print Share: