""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 28 снежня 2018

    Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Чыкага з глыбокім жалем і смуткам успрыняло паведамленне аб тым, што 24 снежня 2018 г. пайшоў з жыцця паручнік Вацлаў Вяжбіцкі, ветэран Другой сусветнай вайны, адзін з апошніх салдатаў ген. У. Андэрса і ўдзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна.

    Пахавальныя ўрачыстасці паручніка Вацлава Вяжбіцкага адбудуцца ў бліжэйшую суботу, 29 снежня 2018 г., у Чыкага. Напярэдадні пахавання, у пятніцу, 28 снежня, з 15:00 да 20:00 адбудзецца чуванне ля памерлага ў пахавальным бюро.

     

    Вацлаў Вяжбіцкі нарадзіўся 27 мая 1922 года ў Янавічах каля Клецка (зараз Беларусь), быў харцарам. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны, у лютым 1940 года разам з сям’ёй быў сасланы ў Сібір. У 1941 годзе далучыўся да Польскіх Узброеных Сіл, створаных на тэрыторыі СССР. З Арміяй Андэрса прайшоў увесь баявы шлях, змагаўся пад Монтэ-Касіна, вызваляў Балонью. Пасля эміграцыі ў ЗША Вяжбіцкі займаўся грамадскай дзейнасцю ў асяроддзі польскай дыяспары, у т.л. у Кангрэсе польскай дыяспары ў Амерыцы. На працягу 6 гадоў быў старшынёй Польскай школы імя Тадэвуша Касцюшкі ў Чыкага. Удзельнічаў таксама ў дзейнасці Таварыства польскіх ветэранаў і Таварыства ветэранаў Польскай Арміі ў Амерыцы. Быў ініцыятарам і фундатарам рэканструкцыі каталіцкага касцёла Святой Тройцы ў родным Клецку. Свой багаты архіў перадаў Фонду Цэнтра Карта ў Варшаве.

     

    Спасылкі:

    https://osa.archiwa.org/zbiory/PL_1001_OK_1893%20

    http://isakowicz.pl/dar-dla-kosciola-w-klecku-na-bialorusi/

    http://dziennikzwiazkowy.com/reportaze-2/budowa-kosciola-w-klecku-na-bialorusi/

    https://nowogrodczyzna.jimdo.com/dzieje-nowogr%C3%B3dczyzny/wykaz-poleg%C5%82ych/

     

    Шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім памерлага.

    Вечны адпачынак дай яму, Пане!

     

    Слава героям!

    KG Chicago Ś
    porucznik Wierzbicki czarno-biały
    Ś
    Ś

    Print Print Share: