""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 17 ліпеня 2019

    Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач завяршыў трохдзённы візіт у Беларусь, падчас якога правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі і шэраг кансультацый з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады Ліды, Гродна і Пінска.

    Акрамя таго, М. Пшыдач сустрэўся з членамі арганізацый-партнёраў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў з мэтай развіцця, фінансаваных Міністэрствам замежных спраў Польшчы, а таксама з палякамі, якія жывуць у Беларусі, і прадстаўнікамі Каталіцкай Царквы.

     

    Падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі было падагулена польска-беларускае ўзаемадзеянне апошніх месяцаў і вызначаны далейшыя планы супрацоўніцтва. – Мы не спыняем дыялог з беларускім бокам, прысвечаны вывучэнню полькай мовы ў Гродна і Ваўкавыску. Мы хацелі б, каб усе жадаючыя маглі вывучаць польскую мову на курсах, арганізаваных грамадскімі школамі, – сказаў М. Пшыдач. Актуальныя ўмовы развіцця адукацыі для польскай нацыянальнай меншасці сталі таксама адной з галоўных тэм сустрэчы з прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі, ГА “Польская Мацеж Школьная” і кіраўніцтвам польскіх школ у Лідзе і Пінску.

     

    Намеснік міністра замежных спраў Польшчы сустрэўся таксама з Джорджам Кентам, намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША, адказным за ўсходнюю палітыку, які ў гэты час знаходзіўся з візітам у Мінску.

     

    Падчас візіту М. Пшыдач пазнаёміўся з ходам рэалізацыі праектаў, фінансаваных са сродкаў праграмы “Польская дапамога”, у т.л. праекта веламаршрута “Аўгуст Вела” на трасе Лясная- Рудаўка – Гродна, які хутка стане працягам маршрута “Грын Вела” і злучыць такім чынам Польшчу і Гродна. М. Пшыдач наведаў таксама школу-інтэрнат у Малоткавічах, якую падтрымлівае “Польская дапамога”, дзе вучыцца больш за 150 дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, пераважна з бедных сем’яў, якім патрэбна падтрымка грамадства. Дапаможаная школа-інтэрнат, выкарыстоўваючы адпаведныя адукацыйныя інструменты, імкнецца падрыхтаваць сваіх выхаванкаў да будучага самастойнага жыцця і прафесійнай дзейнасці.

     

    Польская дэлегацыя прыняла таксама ўдзел у падпісанні дагавора на рэалізацыю праекта, звязанага з пашырэннем бяспекі і сацыяльнай інтэграцыі, з цэнтрам бяспекі МНС Лідскага РАНС, дзе праводзяцца заняткі, накіраваныя на распаўсюджанне культуры бяспекі.

    p1
    p10
    p11
    p12
    p13
    p14
    p15
    p16
    p17
    p2
    p3
    p4
    p5
    p6
    p7
    p8
    p9
    p18

    Print Print Share: