""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 26 кастрычніка 2016

    Разам са слухачамі Польскага радыё Беласток, Каталіцкага радыё Падляшша і Саюзам польскіх харцараў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь клапоціцца пра магілы палякаў на Беларусі.

    Як і кожны год, з нагоды дня Усіх Святых і Дзядоў супрацоўнікі Пасольства Польшчы ў Беларусі ўвекавечылі памяць пахаваных на польскіх магілах у Беларусі. У гэтым годзе мы вырушылі ў шасці напрамках шляхам забытых і дзейнічаючых могілак на тэрыторыі мінскай консульскай акругі. Мы наведалі як грамадзянскія, так і ваенныя могілкі, а таксама магілы супрацоўнікаў паліцыі і корпуса пагранічнай аховы.

     

    Разам з журналісткай Польскага радыё Беласток Іааннай Сікорай мы наведалі найстарэйшыя пахаванні ў Мінску: Кальварыйскія могілкі, могілкі на Залатой Горцы і ўрочышча ў Курапатах, дзе спачываюць у брацкіх магілах ахвяры сталінскіх рэпрэсій, у тым ліку палякі. Мы былі таксама на могілках у Ракаве, паблізу якіх у міжваенны перыяд праходзіла польска-савецкая мяжа.

     

    Мы запалілі таксама знічы на магілах польскіх паліцэйскіх і салдат у Стоўбцах, на ваенных могілках з часоў вайны 1920 г. у Новым Свержані, Ужанцы і Нясвіжы і на магілах польскіх ваенных у Снове, а таксама ў многіх іншых месцах на тэрыторыі мінскай консульскай акругі.

     

    Асобы, якія жывуць у Польшчы, таксама могуць далучыцца да нашай акцыі “Запалі зніч над Нёманам” праз Польскае радыё Беласток, Каталіцкае радыё Падляшша і структуры Саюза польскіх харцараў у Беластоку, Седльцах і Бяла-Падляске. Сабраныя такім чынам знічы мы будзем запальваць на польскіх магілах на Беларусі падчас чарговых падобных акцый.

    Print Print Share: