""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 31 ліпеня 2019

    У чацвер, 1 жніўня 2019 года, адзначаецца 75-я гадавіна пачатку Варшаўскага паўстання. Штогод у гэты дзень а 17:00 на вуліцах Вашавы гучаць сірэны. Горад спыняецца. Мінутай маўчання жыхары Варшавы ўшаноўваюць памяць загінуўшых паўстанцаў і тых, хто выжыў.

    Штогод у розных мясцовасцях Польшчы адбываюцца памятныя мерапрыемствы, аднак сталіца ўзгадвае пачатак паўстання асаблівым чынам. Пра яго нагадвае г. зв. гадзіна “W” – 17:00. У гэты час пачынаюць гучаць сірэны і мінутны бесперапынны сігнал. Гарадскі транспарт, аўтамабілі і жыхары Варшавы спыняюцца, каб аддаць даніну памяці паўстанцам і забітым жыхарам горада.

     

    Варшаўскае паўстанне пачалося 1 жніўня 1944 года, працягвалася 63 дні да 3 кастрычніка 1944 года і было найбуйнейшай вызваленчай спробай у гісторыі Другой сусветнай вайны. Амаль 50 тыс. паўстанцаў Арміі Краёвай змагалася з немцамі, якія з 1939 года акупавалі сталіцу Польшчы.

     

    У сітуацыі бяздзейнасці атрадаў савецкай Чырвонай Арміі, якія стаялі на процілеглым беразе Віслы, няроўных суадносін сіл паўстанцаў і нямецкіх нацыстаў, загінула каля 16 000 паўстанцаў з АК і 150 000 мірных жыхароў. У выніку было таксама знішчана каля 25% будынкаў у левабярэжнай частцы Варшавы, разам са знішчэннямі, якія немцы ажыццяўлялі да 16 студзеня 1945 годы, нямецкія нацысты знішчылі больш за 70% жылых будынкаў і 90% гістарычных аб’ектаў.

     

    Фотагалерэя Музея Варшаўскага паўстання Flickr (https://www.flickr.com/photos/polandmfa/sets/72157656557804275)

     

     

    Print Print Share: