""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 21 снежня 2018

    15 снежня – апошні дзень 24-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канферэнцыі ААН аб змяненні клімату (COP24), па выніках якой быў прыняты г.зв. Катавіцкі пакет.

    Комплекс дырэктыў, які імплементуе Парыжскае пагадненне, – гэта дакумент на 133 старонках, які ўводзіць адзіны для ўсіх краін парадак рэалізацыі Пагаднення і супрацьдзеяння змяненням клімату, улічваючы адначасова ўзровень развіцця і спецыфіку асобных дзяржаў.

     

    Падчас канферэнцыі ўдалося правесці ўсе запланаваныя мерапрыемствы на высокім узроўні: Таланойскі дыялог, міністэрскі дыялог па фінансаванні кліматычных напрамкаў і дыялог па планах дзеянняў да 2020 г., а таксама шэраг мерапрыемстваў у рамках глабальнай праграмы дзеянняў па пытаннях клімату.

     

    Важнай падзеяй COP24 стаў Саміт лідараў 3 снежня 2018 г. з удзелам дэлегацый з усяго свету, якія абмяркоўвалі запрапанаваную Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча тэму салідарнай трансфармацыі.

     

    Адзіным напрамкам, па якім не ўдалося дасягнуць значных поспехаў, стаў раздзел, прысвечаны рыначным механізмам (арт. 6 Парыжскага пагаднення). Працы ў гэтай галіне працягнуцца падчас чарговай сесіі COP25 у наступным годзе ў Чылі.

     

    Трывалым вынікам ініцыятыў Польшчы на канферэнцыі ў Катавіцах сталі прынятыя дакументы: Дэкларацыя аб салідарнай трансфармацыі, Дэкларацыя „Лясы для клімату” і Партнёрства дзеля развіццё электрамабільнасці (Driving Change Together Partnership).

     

     

    Прэс-служба

    Міністэрства замежных спраў

     

    Print Print Share: