""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 18 снежня 2018

    У пятніцу, 14 снежня, у сядзібе Прэс-клуба ў Мінску Пасол Артур Міхальскі і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпінскі сустрэліся з журналістамі беларускіх афіцыйных і незалежных СМІ. Сустрэча стала нагодай для падвядзення вынікаў нашай працы ў 2018 годзе.

    У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 60 чалавек. Сустрэча пачалася прэзентацыяй вынікаў працы Пасольства і Польскага інстытута ў гэтым годзе. Пасол Міхальскі падкрэсліў, што гэта быў год вельмі актыўнага польска-беларускага ўзаемадзеяння, пра што сведчыць рознанакіраванае супрацоўніцтва і ўсё больш інтэнсіўныя кантакты не толькі палітычныя, але і дзелавыя, культурныя, навуковыя. Пасол таксама нагадаў, што ў апошнія тыдні Пасольства ўдзельнічала ў правядзенні шэрагу эканамічных форумаў, што мэтай супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі павінна стаць паўторнае адкрыццё суседства і выкарыстанне яго як шанцу, а не пагрозы.

     

    А. Міхальскі падкрэсліў важнасць і значэнне развіцця лакальнага трансгранічнага супрацоўніцтва, у т.л. у рамках турыстычных праектаў, для паглыблення двухбаковых адносін. Пасол звярнуў увагу на сумесныя польска-беларуска-ўкраінскія праекты, якія рэалізуюцца ў апошні час, перш за ўсё, звязаныя з мадэрнізацыяй пагранічнай, ратаўнічай, медычнай і інш. інфраструктуры. У якасці важнага складальніка дзейнасці Пасольства Міхальскі назваў супрацоўніцтва з мэтай развіцця, у рамках якога ў 2018 года з Беларуссю былі рэалізаваны 22 праекты на суму больш за 2 млн еўра. Пасольства ў рамках двухбаковых праектаў падтрымлівае развіццё прадпрымальніцтва і турызму, а таксама сацыяльныя ініцыятывы, школы, аказвае дапамогу дзецям і інвалідам.

     

    Падчас сустрэчы была таксама адзначана важнасць культурных праектаў, асабліва ў краіне, якую з Польшчай аб’ядноўвае шмат гістарычных постацей, выдатных прадстаўнікоў музыкі, мастацтва і літаратуры. У гэтым кантэксце былі прадстаўлены планы, звязаныя з юбілеем 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі, а таксама падведзены вынікі святкавання 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

    Print Print Share: