""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 14 снежня 2018

    Больш за 200 чалавек у сераду, 12 снежня, прыняло ўдзел у сустрэчы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь з арганізацыямі польскай дыяспары ў Беларусі. На сустрэчы былі таксама святары, дыпламаты і палякі, якія працуюць у Беларусі.

    Урачыстасць хутка набыла сямейны, цёплы характар. Госці спявалі калядкі, дзяліліся аплаткамі і каштавалі традыцыйныя польскія калядныя стравы. Удзельнікаў сустрэчы павітаў Пасол Артур Міхальскі і благаславіў архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, які, карыстаючыся нагодай, нагадаў, што святы – гэта, перш за ўсё, час для сям'і і блізкіх, пра што мы часта забываем у запале калядных падрыхтаванняў.

     

    Урачыстасці сустрэчы надало ўручэнне медалёў і ўзнагарод лаўрэатам мастацкага конкурсу, які праводзіў Консульскі аддзел Пасольства. Гэта частка сустрэчы пачалася ўручэннем медалёў Міністра нацыянальнай адукацыі Рэспублікі Польшча за шматгадовую працу дзеля развіцця польскай асветы ў Беларусі. Узнагароды атрымалі: Валянціна Скіба, Вольга Коўгар і Ларыса Крываносава, якая выступіла ад імя ўзнагароджаных. Настаўніца сказала, што навучанню польскай мове прысвяціла жыццё, і хоць гэта складаны і патрабавальны занятак, яна не шкадуе і рада, што можа такім чынам развіваць атрыманую ў сям’і любоў да польскай культуры і традыцый.

     

    Пасол Артур Міхальскі ўручыў таксама памятныя медалі да 100-годдзя вяртання незалежнасці Польшчы. За адданасць справам Рэспублікі Польшча і палякаў у Беларусі, неаднаразовую дапамогу па арганізацыі важных мерапрыемстваў, звязаных з гісторыяй, культурай і традыцыямі Польшчы, пастаянны клопат пра месцы памяці медалі атрымалі Алена Марчукевіч і Марына Рэпкіна, якая ў сваёй грамадскай дзейнасці прыкладае максімум намаганняў дзеля папулярызацыі польскай мовы, польскай культуры, традыцый і гісторыі.

     

    Сваю хвіліну славы атрымалі і маленькія мастакі, якія падрыхтавалі і даслалі працы на конкурс, які праводзіў Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Са 102 прац, дасланых, між іншым, з мінскіх школ, дзе вывучаецца польская мова, цэнтра вывучэння польскай мовы ў Стаўбцах, прыходскіх школ у Вілейцы і Віцебску, школ у Валожыне, Браславе і Мазыры, журы выбрала 12 прац, якія будуць змешчаны ў падрыхтаваным Пасольствам Польшчы да выдання календары на 2019 год. Узнагароды ўручалі Пасол Артур Міхальскі і консул Ізабела Хаінска. Узнагароджаныя працы і імёны лаўрэатаў гл. у артыкуле ад 7 снежня.

    Print Print Share: