""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 2 ліпеня 2019

    З 22 па 24 лістапада 2019 г. у Варшаве пройдзе сафінансаваны са сродкаў Міністэрства замежных спраў X Міжнародны фестываль дакументальных фільмаў HumanDOC.

    Місіяй фестывалю з'яўляецца пашырэнне грамадскай свядомасці на глабальныя тэмы і падтрымка эканамічнага, інфармацыйнага і дэмакратычнага развіцця грамадства. Стваральнікі фестывалю кіруюцца ідэяй паглыблення ведаў аб акаляючым нас свеце, бо, толькі больш ведаючы, мы можам рэальна дзейнічаць.

     

    Адзін з дзён фестывалю будзе прысвечаны фільмам з краін Усходнага партнёрства. Таму мы запрашаем усіх стваральнікаў, прадзюсараў, а таксама дыстрыб’ютараў з Беларусі падзяліцца сваімі карцінамі. Арганізатараў фестывалю цікавяць, перш за ўсё, фільмы, якія паўсталі ў 2018 – 2019, але яны не прытрымліваюцца толькі гэтай умовы.

     

    Запрашаем прадстаўляць фільмы да ўдзелу ў конкурсе, галоўнай узнагародай якога з’яўляецца 1000 еўра. Падрабязнасці аб умовах удзелу – на сайце фестывалю (http://festival.humandoc.pl).

    Print Print Share: