""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 3 верасня 2018

    У Ракаве пад Мінскам ужо ў трэці раз прайшоў у нядзелю, 2 верасня, Фестываль культур, падчас якога выступілі беларускія, польскія, яўрэйскія і літоўскія гурты. Гэты стары пагранічны горад апісваў у сваіх кнігах Сяргей Пясецкі.

    На фестывалі можна было ўбачыць адбітак гэтага жыцця ў выглядзе народных вырабаў ручной работы ці выступленнях музыкантаў. Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі сказаў, што на фестывалі “Ракаўскі фэст” відочны натуральны аўтэнтызм. – Відаць, як людзі цешацца з гэтага багатага мінулага і спрабуюць як быццам адкрыць свае карані, сваё багацце. Гэта фантастычны вопыт, - сказаў пасол Міхальскі.

     

    Горад Ракаў да Другой сусветнай вайны належаў да Польшчы і знаходзіўся каля самай граніцы з тагачасным Савецкім Саюзам. Людзі займаліся не толькі вядомым тут ад старажытных часоў ганчарствам, але і прыгранічным гандлем і кантрабандай. У горадзе было некалькі дзясяткаў рэстаранаў, у якіх іграла жывая музыка і квітнела таварыскае жыццё.

     

    - Ракаў, у якім заўсёды біла ключом жыццё многіх культур, - гэта натуральнае месца для суседскіх сустрэч, - сказаў, адкрываючы “Ракаўскі фэст”, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама.

     

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел паслы Польшчы і Ізраіля ў Беларусі. Выступілі народныя гурты з чатырох краін, а на прылаўках можна было набыць вырабы мясцовых майстроў і старыя рэчы, а таксама шэраг практычных прадметаў, такіх як гумавыя рукавіцы або рыдлёўкі. Праваслаўны і каталіцкі хоры выступілі з канцэртамі рэлігійных песень у святынях двух веравызнанняў. Адбыўся таксама конкурс ведаў пра Польшчу і прэзентацыя курсаў польскай мовы.

     

    У якасці зорак мерапрыемства выступілі гурты “Kapela ze Wsi Warszawa” (“Капэла з Вёскі Варшава”) і “Стары Ольса”. Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі інстытут у Мінску былі аднымі з арганізатараў мерапрыемства.

    r1
    r10
    r11
    r12
    r13
    r2
    r3
    r4
    r6
    r7
    r8
    r9

    Print Print Share: