""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 24 верасня 2018

    З удзелам беларускага намесніка Міністра эканомікі Дзмітрыя Матусевіча ў суботу, 22 верасня, у Калодзішчах пад Мінскам падведзены вынікі польска-беларускага праекта развіцця інавацыйных форм бізнесу ў вёсцы.

    У рамках праекта ў гэтым годзе створаны каворкінг-цэнтр для жанчын і дзяцей. Жанчыны будуць шыць на прафесійных машынах, закупленых у рамках гранта, а вучні будуць займацца рукадзеллем і шыццём, але ў бізнес-кірунку.

     

    Мерапрыемтва адбылося ў рамках фестывалю “Тутэйшая гаспадарка”, які на працягу некалькіх гадоў арганізуе бізнес-інкубатар у Калодзішчах, які супрацоўнічае з Падляшскім фондам рэгіянальнага развіцця. Абедзве арганізацыі рэалізуюць у гэтым годзе праект, фінансаваны польскім МЗС у рамках праграмы Польскай дапамогі ў мэтах садзейнічання бізнесу на сельскіх тэрыторыях, на суму 300 тыс. польскіх злотых.

     

    У рамках праекта было закуплена неабходнае абсталяванне і абноўлены памяшканні, а таксама арганізаваны шэраг семінараў, прысвечаных развіццю бізнесу ў вёсцы.

     

    Ужо больш за дзесяць гадоў бізнес-інкубатар у Калодзішчах падтрымлівае малое беларускае прадпрымальніцтва на сельскіх тэрыторыях. “Некаторыя з фірм, якія пачыналі ў нас у так званым гаражы, сёння з’яўляюцца дынамічна развіваючыміся бізнесамі, у якіх працуе па некалькі дзясяткаў асоб”, - расказвае дырэктар інкубатара Сяргей Найдовіч.

     

    У інкубатары можна танна арандаваць офіс і атрымаць кансультацыі па асновах вядзення бізнесу. “Прыватнае прадпрымальніцтва на Беларусі па-ранейшаму знаходзіцца ў стане зараджэння, таму так важныя для нас вопыт і прыклады іншых краін, напрыклад, Польшчы”, - сказаў Найдовіч.

     

    У рамках фестывалю свае вырабы прадстаўлялі і прадавалі фермеры, рамеснікі, вучні. Шмат месца было прысвечана таксама інавацыйнаму выкарыстанню такіх прадуктаў, як лён, каноплі і мёд, у касметыцы і медыцыне.

     

    “Дзякуючы такім месцам, як бізнес-інкубатар у Калодзішчах, прыватны бізнес на Беларусі становіцца рэчаіснасцю”, - сказаў намеснік міністра Матусевіч. – “Мы праўдзіва ўдзячныя Польшчы за дапамогу і падтрымку інкубатара”, - дадаў ён.

     

    У фестывалі “Тутэйшая гаспадарка”прынялі ўдзел прадстаўнікі Падляшскага фонду рэгіянальнага развіцця і дыпламаты Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

    Print Print Share: