""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 22 студзеня 2019

    ў панядзелак, 21 студзеня, у Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь была адкрыта кніга спачуванняў у сувязі з трагічнай смерцю мэра г. Гданьска Паўла Адамовіча. Шчыра дзякуем усім, хто пакінуў у ёй запіс, а таксама іншым чынам выказаў сваю салідарнасць у сувязі з трагедыяй.

    Запісы ў кнізе пакінулі больш за 60 чалавек: прадстаўнікі адміністрацыі, дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікі польскай дыяспары ў Беларусі, палякі, якія працуюць і вучацца ў Мінску, а таксама звычайныя людзі. Адным з першых прадстаўнікоў беларускай адміністрацыі быў дэпутат Валерый Варанецкі – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, запіс пакінуў і намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, а таксам апошні Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Гданьску ў 2013–2018 гг. Сяргей Міхневіч. Увесь дзень у Пасольства прыходзілі людзі з асяроддзя культуры, навукі, бізнесу, а таксама жыхары Мінска, якія хацелі аддаць даніну памяці трагічна загінуўшаму мэру г. Гданьска. Яшчэ на працягу гадзіны пасля афіцыйнага закрыцця кнігі спачуванняў у Пасольства прыходзілі людзі, якія хацелі пакінуць запіс. З панядзелка, 14 студзеня, каля ўвахода ў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь ляжаць кветкі і гараць лампады, прынесеныя беларусамі, якія падзяляюць боль сям’і і блізкіх мэра г. Гданьска.

    Print Print Share: