""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 25 студзеня 2019

    27 студзеня, у дзень вызвалення нямецкага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц–Біркенау, чарговы раз будзе адзначацца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, абвешчаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 2005 г.

    Былы канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц–Біркенау застаецца адным з самых важных сімвалаў памяці пра Халакост. Разам з тысячамі магіл, помнікаў і месцаў памяці, раскіданых па ўсім свеце, ён нагадвае пра страшныя злачынствы і адначасова аддае даніну памяці ахвярам.

     

    Першы транспарт з вязнямі трапіў у Аўшвіц 14 чэрвеня 1940 г. Гэта былі польскія палітычныя вязні, якіх вырашана было адправіць у лагер у сувязі з масавымі арыштамі палякаў, а ў выніку – перапоўненымі турмамі на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы.

     

    Праз два гады Аўшвіц стаў адным з галоўных цэнтраў рэалізацыі „Endlösung der Judenfrage” (канчатковага вырашэння габрэйскага пытання) – плана нацыстаў па знішчэнні габрэяў, якія жылі на акупаваных Германіяй землях. У лагеры Аўшвіц–Біркенау было забіта 1–1,5 млн чалавек, з іх каля 1 млн габрэяў. Многія з іх былі грамадзянамі Рэспублікі Польшча. Забойствы ажыццяўляліся таксама на тэрыторыі сотняў іншых канцэнтрацыйных лагераў у Германіі, краінах Восі і акупаваных імі землях, у гета і падчас экзекуцый на вуліцах многіх еўрапейскіх вёсак і гарадоў. Паводле падлікаў, падчас Другой сусветнай вайны загінула 6 млн габрэяў. Канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц–Біркенау быў вызвалены 27 студзеня 1945 г. пасля ўваходу на акупаваную тэрыторыю Польшчы Чырвонай Арміі.

     

    Смерць мільёнаў габрэяў назаўсёды застанецца ганьбай для чалавецтва. Пасля такой страшнай трагедыі ад страты веры ў чалавечнасць сёння нас выратоўваюць гісторыі людзей, якія дапамагалі ратаваць габрэяў ад знішчэння – сярод іх былі і палякі. Урад Польшчы ў эміграцыі і тысячы нашых землякоў, кіруючыся чалавечай салідарнасцю, актыўна ўдзельнічалі ў дапамозе габрэям на працягу ўсёй Другой сусветнай вайны. Трэба памятаць, што ў акупаванай немцамі Польшчы за гэта пагражала пакаранне смерцю. Палякі складаюць найбольшую групу людзей, адзначаных званнем Праведнікаў народаў свету, якое надае Інстытут памяці пакутнікаў і герояў Халакосту Яд Вашэм. Пры дэлегатуры польскага ўраду ў Польшчы дзейнічаў Савет дапамогі габрэям “Жэгота”, які быў адзінай у акупаванай Еўропе дзяржаўнай арганізацыяй, спецыяльна створанай для ратавання габрэяў.

     

    Польскія дыпламаты таксама актыўна ратавалі габрэяў. Дзякуючы г.зв. групе Ладася ў 1942–1943 гг. удалося выратаваць ад смерці некалькі сотняў габрэяў з Галандыі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Славакіі і іншых еўрапейскіх краін.

    Print Print Share: