""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 30 студзеня 2019

    Міжнародны конкурс польскай музыкі імя Станіслава Манюшкі ў Жэшаве – гэта новая культурная ініцыятыва, мэта якой – папулярызаваць польскую музыку ў свеце і ўсвядоміць слухачам значэнне творчасці Станіслава Манюшкі і многіх іншых выдатных польскіх кампазітараў XIX і XX ст.

    Мэта і задачы конкурсу

    Задача Міжнароднага конкурсу польскай музыкі імя Станіслава Манюшкі ў Жэшаве – папулярызаваць тую частку багатай польскай музычнай спадчыны XIX і XX ст., якая была забыта або – па розных прычынах – карыстаецца меншай папулярнасцю ў канцэртнай практыцы. Конкурс закліканы прычыніцца да выканання для шырокай аўдыторыі твораў, якія адкрываюцца нанова, а таксама паспрыяць таму, каб гэта няслушна забытая спадчына дачакалася належнай апрацоўкі і новых выкананняў. Не менш важнай задачай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя таленавітых музыкантаў, якія вырашаць уключыць у свой рэпертуар менш вядомыя творы польскіх кампазітараў. Мэта конкурсу – папулярызаваць культурныя мерапрыемствы міжнароднага значэння, якія адбываюцца ў Польшчы.

     

    Парадак правядзення конкурсу

    Міжнародны конкурс польскай музыкі імя Станіслава Манюшкі ў Жэшаве будзе праводзіцца раз на два гады і адрасавацца да розных груп выканаўцаў.

    1-ы конкурс адбудзецца ў двух намінацыях: фартэпіяна і камерныя ансамблі. У конкурсе могуць прыняць удзел музыканты-інструменталісты індывідуальна і ў складзе камерных ансамбляў (ад дуэтаў па 16-асабовыя групы). На конкурсе няма абмежаванняў па ўзросце і грамадзянстве ўдзельнікаў.

    Удзельнікі 1-га конкурсу прадставяць на конкурсе творы 50 польскіх кампазітараў, якія пісалі музыку пераважна ў XIX і XX ст.

    Конкурснае праслухванне адбудзецца з 20 па 26 верасня 2019 г. у Падкарпацкай філармоніі імя Артура Маляўскага ў Жэшаве, а таксама ў Жэшаўскім універсітэце. Канцэрт лаўрэатаў і цырымонія ўручэння прэмій і ўзнагарод адбудзецца 27 верасня 2019 г. у Падкарпацкай філармоніі ў Жэшаве і будзе паўтораны 29 верасня 2019 г. у Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве.

    Заяву на ўдзел у конкурсе неабходна падаць да 23 чэрвеня 2019 г. Не пазней, чым за месяц да гэтай даты, будзе праведены адбор сярод удзельнікаў конкурсу з Польшчы.

    У склад журы конкурсу ўвойдуць выдатныя польскія і замежныя музыканты, а таксама прадстаўнікі музычнага свету. Асобна ў двух намінацыях конкурсу будуць уручаны тры галоўныя прэміі: I прэмія – 20 000 еўра, II прэмія – 10 000 еўра, III прэмія – 5 000 еўра, а таксама тры раўназначныя ўзнагароды па 1500 еўра. Акрамя таго, будуць уручаны спецыяльныя, індывідуальныя і інш. узнагароды па-за конкурсам.

     

    Арганізатарам конкурсу выступае Інстытут музыкі і танца, суарганізатарам – Падкарпацкая філармонія імя Артура Маляўскага ў Жэшаве. Правілы, графік правядзення конкурсу, анкета ўдзельніка, інфармацыя аб рэпертуары, кампазітарах і нотных матэрыялах, а таксама ўсе навіны, якія датычацца конкурсу, змешчаны на сайце www.konkursmuzykipolskiej.pl

     

    Print Print Share: