""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 4 лютага 2019

    Польскі Інстытут у Мінску, Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску сардэчна запрашаюць на Польскі стэнд на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе 6-10 лютага 2019 года ў выставачным цэнтры “Белэкспа” (пр-т Пераможцаў, 14).

    На стэндзе будуць прадстаўлены навінкі і бестселеры ўсіх жанраў літаратуры: мастацкай, дакументальнай, папулярна-навуковай і навуковай, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Асартымент складаецца з мноства пазіцый розных польскіх выдавецтваў і скіраваны да ўсіх узростаў: дзяцей, моладзі і дарослых, да тых, хто вывучае польскую мову і да тых, для каго польская мова ўжо не з'яўляецца праблемай. Большасць выданняў будзе прадстаўлена на польскай мове, але публікацыі на беларускай і рускай мовах таксама зоймуць свае пачэсныя месцы. Шырокай аўдыторыі будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Польскага Інстытута, і цікавыя экзэмпляры са збораў Бібліятэкі Польскага Інстытута.

     

    ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

    7 лютага, чацвер, 17:30-18:30

    Прэзентацыя альбома “ЧЭСЛАЎ НЕМЭН”, выдадзенага з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння знакамітага спевака. Сустрэча з аўтарамі – сцэнарысткай і журналісткай Верай Савінай і графікам, фатографам Віталём Раковічам.

     

     

    8 лютага, пятніца, 17: 30-18: 30

    Прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага “СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЫ 1918-1939. ЭКАНАМІЧНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ” з удзелам аўтара. Мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.

     

     

    9 лютага, субота, 16: 00-18: 00

    Прэзентацыя трэцяй часткі “Менскай трылогіі” выбітнага польска-беларускага празаіка Сяргея Пясецкага “НІХТО ДАБРОМ НЕ ДАСЦЬ ЗБАЎЛЕННЯ” ў перакладзе на беларускую мову. У прэзентацыі прымуць удзел: Эва Тамашэвіч – унучка Сяргея Пясецкага, даследчыца яго творчасці, Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна – перакладчыкі, Марына Казлоўская – рэдактарка беларускага перакладу трылогіі. Спецыяльны госць – Лявон Вольскі.

     

     

    10 лютага, нядзеля, 11: 00-12: 00

    Прэзентацыя фантастычнай аповесці “МАГІЧНАЕ ДРЭВА. ЧЫРВОНАЕ КРЭСЛА” Анджэя Малешкі, дзе распавядаецца пра траіх дзяцей, якія знайшлі крэсла, здольнае выконваць жаданні. Прэзентацыю вядзе перакладчыца Марына Шода. Удзельнікаў прэзентацыі чакаюць конкурсы з прызамі!

     

    Print Print Share: