""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 30 ліпеня 2019

    У чацвер, 25 ліпеня, з некаторым апярэджаннем, у Мінску адбыўся прыём з нагоды Дня Войска Польскага, а таксама развітання з аташэ абароны пры Пасольстве Польшчы ў Беларусі палкоўнікам Аркадзіушам Швецам.

    Падчас афіцыйнай часткі прамоўцы падкрэслілі значэнне незалежнасці, як вышэйшай каштоўнасці Польшчы. Часовы Павераны ў Справах Польшы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі падзякаваў папярэднім пакаленням за тое, што дзякуючы іх ахвяры і самаадданасці мы жывём у незалежнай краіне. – Дзень Войска Польскага нагадвае нам пра незалежнасць, якую часам трэба абараняць, за якую часам трэбы змагацца. Мы схіляем галовы перад нашымі продкамі, якія заваявалі для нас, нярэдка цаной уласнага жыцця, сённяшнюю свабодную і незалежную радзіму. Мы таксама ўдзячны Богу за тое, што жывём у мірны час. І просім Яго, каб так было заўсёды, – сказаў дыпламат.

     

    Генерал Алег Воінаў, начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі, адзначыў станоўчую дынаміку ведамасных кантактаў з Польшчай на працягу апошніх некалькіх гадоў. Генерал таксама падзякаваў палкоўніку Аркадзіушу Швецу за тое, што сваёй працай ён прычыніўся да паляпшэння двухбаковых адносін, у т. л. паміж абароннымі ведамствамі дзвюх дзяржаў, а таксама да будавання даверу паміж суседзямі.

    Print Print Share: