""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 12 лютага 2019

    Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што дырэктар Нацыянальнага агенцтва студэнцкага абмену (Narodowa Agencja Wymiany Akademickiej – NAWA) аб’явіў набор заяў на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме для палякаў замежжа імя генерала Уладзіслава Андэрса: · навучанне I ступені і магістратура, · навучанне II ступені.

    Набор заяў на Стыпендыяльную праграму для палякаў замежжа праводзіцца ў перыяд з 11 лютага да 31 сакавіка 2019 г. да 15:00 гадзіны паводле цэнтральнаеўрапейскага часу выключна ў электроннай форме ў інфармацыйнай сістэме NAWA, даступнай на старонцы:
    https://programs.nawa.gov.pl/login

     

    Падача заяў пасля гэтага тэрміну немагчымая.

     

    Статут Праграмы, спіс дакументаў і аб’ява аб правядзенні набору заяў размешчаны на сайце NAWA www.nawa.gov.pl.

     

    Праграма прапаноўвае магчымасць праходжання навучання I ступені і магістратуры, а таксама навучання II ступені на польскай мове ў навучальных установах, падпарадкаваных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі, без спагнання аплаты за навучанне і са штомесячнай стыпендыяй NAWA на пакрыццё коштаў утрымання ў акрэслены ў статуце перыяд навучання ў Польшчы. Кандыдаты на Праграму могуць падаваць заявы на прыём на любыя спецыяльнасці, якія прадстаўлены ў дзяржаўных навучальных установах пад кантролем Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі, акрамя філалагічных спецыяльнасцей, г.зн. філалогій замежных моў і прыкладнога мовазнаўства, з выключэннем польскай і класічнай філалогіі. Акрамя таго, Праграма дае магчымасць удзелу са стыпендыяй NAWA ў гадавым падрыхтоўчым курсе перад пачаткам навучання ў Польшчы для асоб, якія не заканчвалі сярэдняй школы або навучання I ступені з польскай мовай навучання.

     

    Аб’яўлены набор на навучанне I ступені і ў магістратуру ўключае таксама прыём на вучобу на мастацкія спецыяльнасці ў дзяржаўных навучальных установах, падпарадкаваных Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама на медыцынскія спецыяльнасці ў дзяржаўных навучальных установах, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і Міністэрства аховы здароўя акрэсліваюць асобныя ўмовы і правілы рэалізацыі Праграмы ў падкантрольных ім навучальных установах, у тым ліку падрабязныя правілы прыёму на гэтыя спецыяльнасці і памер стыпендый.

     

    Поўны спіс вышэйшых навучальных устаноў, спецыяльнасцей, узроўняў і форм навучання, а таксама прафесійных спецыяльнасцей паводле дыплома даступны ў сістэме Pol-on на сайце: www.polon.nauka.gov.pl, а таксама навучальных устаноў на сайце: http://www.go-poland.pl/system-szkolnictwa-wy-szego.

     

     

    Рэкамендуем кандыдатам пазнаёміцца з прапановамі польскіх ВНУ перад пачаткам падачы заяўкі ў інфармацыйнай сістэме NAWA.

     

     

    Print Print Share: