""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 12 жніўня 2019

    Урачыстае асвячэнне магілы сямі салдат Корпуса аховы памежжа (КАП) адбылося ў нядзелю, 11 жніўня, у Валожыне Мінскай вобласці. Магілу адрамантавалі дзеячы беларускага кола Саюза пілсудчыкаў.

    У мерапрыемстве прымалі ўдзел польскія дыпламаты і прадстаўнікі Пагранічнай службы, у т.л. ганаровая варта атрада Пагранічнай службы з Беластока. „Для нас вялікі гонар удзельнічаць у такой падзеі”, – сказаў падпалкоўнік Марэк Герасімюк, афіцэр сувязі пагранічнай службы пры Пасольстве Польшчы ў Беларусі, і падзякаваў мясцовым жыхарам і актывістам за клопат пра магілу. „Калі б не тое, што вы, вашы бацькі і дзядулі, вашы суседзі перадавалі інфармацыю пра гэту магілу, магчыма, увогуле немагчыма было б знайсці гэта месца і ўвекавечыць памяць польскіх салдат”, – сказаў саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча Марцін Вайцяхоўскі.

     

    У мерапрыемстве ўдзельнічалі жыхары Валожына, у т.л. дзеці, якія вывучаюць польскую мову. Асвяціў магілу пробашч мясцовай парафіі ксёндз Генрых Акалатовіч. Вакол магілы-помніка дзеці пасадзілі маладыя туі. Магіла сямі салдат КАП, якія загінулі ў 1928-1936 гг., знаходзіцца на Валожынскіх могілках. На працягу многіх гадоў яна была ў заняпадзе, а пра яе існаванне было вядома толькі з аповедаў мясцовых жыхароў.

    Print Print Share: