""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 11 лютага 2019

    19–20 сакавіка 2019 г. у Варшаве адбудзецца 9-я міжнародная канферэнцыя, прысвечаная стартапам, інвестарам і карпарацыям – “Wolves Summit”. Яе мэта – стварыць прастору для актыўнага нэтворкінга, падтрымкі развіцця бізнесу. Для арганізатараў важна зацікавіць яшчэ большую колькасць сярэдніх і вялікіх прадпрыемстваў, інвестараў (акселератараў, фонды VC, бізнес-анёлаў) развіццём сваёй дзейнасці ў інавацыйнай Польшчы. Чарговая 10-я канферэнцыя “Wolves Summit” адбудзецца 2–3 красавіка 2019 г. у Лондане.

    Коратка пра “Wolves Summit:

    • Профіль удзельнікаў: карпарацыі: члены праўлення, дырэктары па ІТ, інавацыях, стратэгіях, продажах, лічбавых тэхналогіях, аналізе, аддзелаў M&A; малыя і сярэднія прадпрыемствы, тэхналагічныя кампаніі, стартапы, скейлапы, інвестыцыйныя фонды і прыватныя інвестары

    • Парадак дня: сустрэчы 1:1, прызначаныя за 2 тыдні да канферэнцыі, цікавыя выступленні і дыскусіі па секцыях, прэзентацыі 50 выбраных стартапаў, майстар-класы, VIP-сустрэчы, нэтворкінгавае мерапрыемства

    • Стартапы ўдзельнічаюць у канферэнцыі бясплатна

    • 9 канферэнцыя ў Варшаве: +450 стартапаў, якія ўдзельнічаюць бясплатна, 300 інвестараў, 100 скейлапаў, 450 карпарацый і кіраўнікоў, 4500 сустрэч 1:1

    • 10 канферэнцыя ў Лондане: +600 стартапаў, якія ўдзельнічаюць бясплатна, 300 інвестараў, 100 скейлапаў, 550 карпарацый і кіраўнікоў, 5500 сустрэч 1:1

    • Wolves Summit у лічбах: 67+ краін, 1.465 інвестараў, 2.441 стартапаў, 2.540 кіраўнікоў, 13.946 удзельнікаў, 21.967+ прызначаных сустрэч 1:1 паміж стартапамі, інвестарамі і карпарацыямі, праведзеных за 3 гады

    • Нам давяралі: PwC, Google, Orange, InnoEnergy, Cisco, Microsoft, P&G, PGE, Hub:raum, Startupbootcamp,Techstars, Starters Hub, Innovation Nest, TDJ Pitango, Innoenergy, Міністэрства замежных спраў, Czech Startups

    • 2-хвіліннае відэа – апошняя канферэнцыя

     

    Калі Вы прадстаўляеце СТАРТАП:
    
    Можаце бясплатна падаць заяву на https://www.wolvessummit.com/ або https://poland.wolvessummit.com/
    
    Калі Вы прадстаўляеце інвестара, уладальніка бізнесу або карпарацыю:
    
    Можаце знайсці цікавыя праекты або патэнцыяльных кліентаў на сайце https://www.wolvessummit.com/ (мерапрыемства ў Вялікабрытаніі) і https://poland.wolvessummit.com/ (мерапрыемства ў Польшчы).
    
    Калі ў Вас засталіся пытанні, тэлефануйце непасрэдна да:
    
    Вікторыя Ныч
    
    Community Manager на “Wolves Summit”
    
    w.nycz@wolvesssummit.com
    
    +48 579 357 466
    
    Рэкламныя матэрыялы можна спампаваць тут

     

    Тэгі: Wolves Summit

    Print Print Share: