close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • ПАСОЛ РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА

  • Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца Артур Міхальскі.

     

    Fot. Grzegorz Jakubowski / KPRP

     

     

     

    Артур Міхальскі нарадзіўся 5 мая 1962 г. у Варшаве. Выпускнік Акадэміі каталіцкай тэалогіі (цяпер Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага).

     

    У 1991–1996 гг. працаваў на пасадзе Другога, а пазней Першага сакратара Пасольства Рэспублікі Польшча ў Расійскай Федэрацыі.

     

    У 1996–1997 гг. кіраваў аддзелам даследаванняў Расіі Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы.

     

    У 1997–2000 працаваў у Дэпартаменце Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў.

     

    У 2000–2004 гг. быў Першым сакратаром, а пазней Саветнікам Пасольства Рэспублікі Польшча ў ЗША.

     

    З 2004 па 2006 г. працаваў у Дэпартаменце Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

     

    У 2006–2010 гг. працаваў у Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Канадзе, дзе, між іншым, выконваў абавязкі кіраўніка дыпмісіі.

     

    Пасля вяртання ў Міністэрства замежных спраў быў намеснікам дырэктара, а пазней дырэктарам Усходняга дэпартамента.

     

    У 2012–2017 гг. – Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Малдова.

     

    Са жніўня 2017 г. займаў пасаду дырэктара Усходняга дэпартамента.

     

    15 мая 2018 г. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча прызначыў Артура Міхальскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

    Print Print Share: